На сайт МНС

Калі Вы хочаце працаваць у НТЦ ЯРБ

Дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установе «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспекцы» (НТЦ ЯРБ) патрабуюцца спецыялісты, якія маюць вучоныя ступені ў галіне прыродазнаўчых ці тэхнічных навук, вопыт навукова-даследчай і арганізатарскай работы і практычны вопыт у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, якія валодаюць на дастатковым узроўні англійскай мовай.

Мэтай дзейнасці НТЦ ЯРБ з'яўляецца падтрымка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку выкананне і каардынацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ.

Прадастаўляецца магчымасць навучання па пытаннях рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, знаёмства з лепшым міжнародным вопытам у гэтай сферы.

Забяспечваюцца дастойныя ўмовы аплаты працы.

Анкету-рэзюмэ накіроўваць:

у Дзяржатамнагляд з паметкай «НТЦ ЯРБ»

  • поштай на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь;
  • па электроннай пошце gosatomnadzor@mchs.gov.by;

у НТЦ ЯРБ

  • поштай па адрасе: 220067, г. Мінск, вул. Шпілеўскага, в. 59-7Н, Дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы»;
  • па электроннай пошце secnrs@mchs.gov.by.

Толькі адабраныя ў кароткі спіс кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Сумоўе з кандыдатамі праводзіцца сумеснай камісіяй Дзяржатамнагляду і НТЦ ЯРБ па правядзенні сумоўя з асобамі, якія прэтэндуюць на занятак вакантных пасад у НТЦ ЯРБ.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть