На сайт МНС

Заснавана эмблема Дзяржатамнагляду

300

30 снежня 2021 года загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь № 344 заснавана эмблема Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляду).

Эмблема Дзяржатамнагляду уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, накладзеных адзін на аднаго, якія ўтвараюць васьміканцовую зорку. Бакі чатырохвугольніка ўяўляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоўкай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам. У цэнтры ружы вятроў у крузе белага колеру, абрамленага стужкай колераў Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, размешчана стылізаваная выява атама літыя сіняга колеру.

Эмблема Дзяржатамнагляду з’яўляецца ідэнтыфікацыйным знакам, які паказвае на прыналежнасць работнікаў і тэхнічных сродкаў да Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть