На сайт МНС

У Беларусі пачалася пост-місія IRRS

951

У перыяд з 5 па 13 снежня 2021 года Беларусь прымае пост-місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (пост-місія IRRS). Кіраўніком пост-місіі IRRS з'яўляецца Джордж Шварц (Georg Schwarz) – прадстаўнік Швейцарскай федэральнай інспекцыі па ядзернай бяспецы (ENSI). Каманда экспертаў складзена з прадстаўнікоў Грэцыі, Пакістана, Расійскай Федэрацыі, ЗША, Фінляндыі, Швейцарыі, Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі. Задачай пост-місіі з'яўляецца агляд выканання рэкамендацый і прапановаў місіі IRRS, якая прайшла ў Рэспубліцы Беларусь у кастрычніку 2016 года.

6 снежня 2021 г. адбылася ўступная нарада з удзелам экспертаў пост-місіі і прадстаўнікоў беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый.

У сваім прывітальным слове намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Анатоль Даўгалявец адзначыў, што МНС падыходзіць да выканання пастаўленых перад ім задач з найвышэйшай адказнасцю, у тым ліку звязаных з рэгулюючай дзейнасцю ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якую ажыццяўляе Дзяржатамнагляд. 5 гадоў таму місія IRRS канстатавала, што ў Беларусі створана рэгулюючая інфраструктура ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, наша краіна дэманструе цвёрдую прыхільнасць да міжнародных прынцыпаў забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Рэкамендацыі і прапановы місіі леглі ў аснову крокаў па далейшым удасканаленні рэгулюючай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь і яе асобных кампанентаў. Анатоль Даўгалявец падзякаваў прадстаўнікам МАГАТЭ, як і беларускім удзельнікам, за вялікую падрыхтоўчую работу, якая пачалася задоўга да пост-місіі і дазволіла падысці да яе ў поўнай гатоўнасці.

У сваю чаргу кіраўнік місіі Джордж Шварц заўважыў, што эксперты місіі чакалі яе з нецярпеннем. Беларусь летам 2021 года зрабіла важны крок – увяла ў эксплуатацыю энергаблок нумар 1 Беларускай АЭС. У краіне адбывалася адпаведнае развіццё рэгулюючай інфраструктуры. Беларусь запытала ўсе ключавыя ацэначныя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя краінам-навічкам у галіне ядзернай энергетыкі. Місія IRRS – адна з самых складаных, яна з'яўляецца ўсёабдымнай і комплекснай. Экспертам удалося добра падрыхтавацца да пост-місіі IRRS, у тым ліку дзякуючы матэрыялам, якія падрыхтаваў і загадзя накіраваў беларускі бок.

У ходзе ўступнай нарады начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская зрабіла прэзентацыю аб развіцці рэгулюючай інфраструктуры ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь з акцэнтам на змяненнях, якія адбыліся з 2016 года, у тым ліку звязаных з выкананнем прапаноў і рэкамендацый місіі IRRS. Сярод іх:

-       удасканаленне нарматыўнай прававой базы (новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб радыяцыйнай бяспецы”, які ўступіў у сілу ў 2020 годзе, праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі”, які распрацоўваецца цяпер, пастановы Урада, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты);

-       удасканаленне працэдур ліцэнзавання і нагляднай дзейнасці;

-       развіццё сістэмы тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа;

-       падрыхтоўка і правядзенне грамадскіх слуханняў перад прыняццем важных рэгулюючых рашэнняў (першыя па лініі рэгулюючага органа грамадскія слуханні адбыліся 30 красавіка 2021 года перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока нумар 1 Беларускай АЭС) і іншыя.

На працягу тыдня эксперты пост-місіі правядуць інтэрв'юіраванне беларускіх кіраўнікоў па напрамках (модулях) місіі, 7 снежня 2021 года наведаюць пляцоўку Беларускай АЭС, падрыхтуюць і абмяркуюць з беларускім бокам праект справаздачы.

Папярэднія вынікі пост-місіі будуць падведзены 13 снежня 2021 года.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть