На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у супрацьаварыйнай трэніроўцы

707

26 лістапада 2021 года Дзяржатамнагляд і дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы» прынялі ўдзел у сумеснай агульнастанцыйнай супрацьаварыйнай трэніроўцы Беларускай АЭС. Мерапрыемства ў Дэпартаменце праводзілася на базе Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ІАЦ) Дзяржатамнагляду, які ўключаны ў склад інфармацыйна-кіраўнічай сістэмы ДСНС.

У рамках трэніроўкі праведзена адпрацоўка ўзаемадзеяння з іншымі сітуацыйнымі крызіснымі цэнтрамі, дзяржорганамі і арганізацыямі, выканання разлікаў і ацэнкі збежнасці вынікаў прагназавання радыяцыйнай абстаноўкі, прыняцця адпаведных кіраўніцкіх рашэнняў.

Вучэнні і трэніроўкі па адпрацоўцы рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі ў Дзяржатамнаглядзе з'яўляюцца рэгулярнымі. Іх вынікі служаць асновай далейшага ўдасканалення работы ІАЦ Дзяржатамнагляду.

Даведачна.

Для рэагавання на магчымыя аварыйныя сітуацыі ў атамнай энергетыцы ў Рэспубліцы Беларусь створаны крызісныя цэнтры Беларускай АЭС, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, а таксама экспертны навукова-тэхнічны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Роля ІАЦ Дзяржатамнагляду заключаецца ў інфармацыйна-аналітычным і праграмна-тэхнічным суправаджэнні рэгулюючага кантролю ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть