На сайт МНС

Выдадзены першыя атэстаты кансультантаў ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі

154

Па выніках разгляду пададзеных заяў на атрыманне атэстатаў кансультантаў ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі камісіяй Дзяржатамнагляду прынята станоўчае рашэнне аб выдачы першых атэстатаў. 15 чэрвеня 2021 года ў Дзяржатамнаглядзе адпаведныя дакументы ўручаны Алене Раманаўскай і Ягору Ждановічу (работнікам ИП Романовская Е.В.).

Пытанні, па якіх Алена Раманоўская і Ягор Ждановіч могуць ажыццяўляць кансультаванне, ахопліваюць:

-       распрацоўку мер па аптымізацыі забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;

-       распрацоўку мерапрыемстваў, неабходных для ўводу ў эксплуатацыю і вываду з эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання;

-       арганізацыю працоўных месцаў персаналу;

-       арганізацыю радыяцыйнага кантролю;

-       арганізацыю вытворчага кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі і інш. (з поўным пералікам можна азнаёміцца ў Адзіным рэестры атэставаных кансультантаў ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, які папоўнены двума першымі запісамі). 

Для даведкі.

Інстытут кансультавання карыстальнікаў крыніц іанізуючага выпраменьвання прадугледжаны артыкулам 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З «Аб радыяцыйнай бяспецы».

У мэтах пацвярджэння якасці аказваемых паслуг па кансультаванню на добраахвотнай аснове можа праводзіцца атэстацыя кансультантаў ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з выдачай атэстатаў.

Звесткі аб кансультантах, якія прайшлі атэстацыю, ўключаюцца ў Адзіны рэестр атэставаных кансультантаў ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, размешчаны на афіцыйным Інтэрнэт-рэсурсе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть