На сайт МНС

Беларускай АЭС выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю энергаблока № 1

807

2 чэрвеня 2021 года калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прынята станоўчае рашэнне аб унясенні дапаўненні ў ліцэнзію ГП «Беларуская АЭС» на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, які дазваляе прыступіць да прамысловай эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку (экспертызы бяспекі), і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам (ацэнкі адпаведнасці), якія ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам з'яўляюцца неад'емнай часткай працэсу ліцэнзавання дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.

Экспертыза бяспекі была выкананая дзяржаўнай навуковай установай «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па тэхнічным заданні Дзяржатамнагляду, ацэнка адпаведнасці – непасрэдна Дзяржатамнаглядам.

Перад разглядам на калегіі МНС пытання аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС Дзяржатамнагляд правёў 30 красавіка 2021 г. грамадскія слуханні, падчас якіх давёў да грамадскасці інфармацыю пра ход і вынікі экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці. Выказаныя падчас грамадскіх слуханняў каментары і пытанні прыняты пад увагу пры падрыхтоўцы калегіяй МНС рашэння аб выдачы ліцэнзіі.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская адзначыла, што «выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС – гэта гістарычная падзея, якое вянчае шматгадовую працу ўсіх зацікаўленых, уключаючы рэгулюючы орган, па стварэнні ў нашай краіне сучаснай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Мы прайшлі вялікі шлях, пры якім забеспячэнне бяспекі нязменна было і застаецца найвышэйшым прыярытэтам».

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть