Абноўлены пытанні па радыяцыйнай бяспецы для правядзення праверкі (ацэнкі) ведаў у камісіі Дзяржатамнагляду
У сувязі з уступленнем у сілу новых нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнаглядам абноўлены пералік агульных пытанняў па радыяцыйнай бяспецы для правядзення праверкі (ацэнкі) ведаў у камісіі Дзяржатамнагляду і размешчаны ў раздзеле «Ацэнка ведаў».
Абноўлены пералік агульных пытанняў па радыяцыйнай бяспецы заснаваны на патрабаваннях наступных нарматыўных прававых актаў:
1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З «Аб радыяцыйнай бяспецы».
2. Нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Бяспека пры звароце з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання. Агульныя палажэнні», зацверджаныя пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2020 г. № 42.
3. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да радыяцыйнай бяспекі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 г. № 213.
4. Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да забеспячэння радыяцыйнай бяспекі персаналу і насельніцтва пры ажыццяўленні дзейнасці па выкарыстанні атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 г. № 137.
5. Інструкцыя аб парадку навучання і праверкі (ацэнкі) ведаў па пытаннях ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, зацверджаная пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2020 г. № 18 «Аб навучанні і праверцы (ацэнцы) ведаў па пытаннях ядзернай і радыяцыйнай бяспекі».
6. «Інструкцыя аб парадку ўліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання», зацверджаная пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2020 г. № 16 «Аб уліку і кантролі крыніц іанізуючага выпраменьвання».