На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у пленарным пасяджэнні WENRA

1243

13-14 красавіка 2021 года адбылася вясновае пленарнае пасяджэнне Асацыяцыі рэгулятараў ядзернай бяспекі Заходняй Еўропы (Western European Nuclear Regulators Association, WENRA), у якім прынялі ўдзел прадстаўникі Дзяржатамнагляду. Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. На пасяджэнні абмеркаваны актуальныя пытанні рэгулявання ядзернай бяспекі.

Для даведкі:

WENRA (http://www.wenra.org/) створана ў 1999 годзе і ў цяперашні час аб'ядноўвае 19 удзельнікаў і 13 назіральнікаў - прадстаўнікоў рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі з розных краін.

Беларусь у асобе Дзяржатамнагляду з'яўляецца назіральнікам у Асацыяцыі з 2015 года. 

У ходзе вясновага пленарнага пасяджэння прадстаўлена і абмеркавана інфармацыя аб дзейнасці рабочых груп WENRA па стратэгіі, па гарманізацыі патрабаванняў да рэактарнай устаноўкі, па радыёактыўных адыходах і вываду з эксплуатацыі, падрыхтоўка да міжнародных мерапрыемстваў EUROSAFE 2021 года і канферэнцыі Еўрапейскай групы рэгулючых органаў ядзернай бяспекі ENSREG 2022 года і іншыя пытанні.

Удзельнікі мерапрыемства інфармавалі прысутных пра важныя падзеі ў галіне рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якія адбыліся ў іх краінах з моманту прошлага пленарнага пасяджэння WENRA.

У перададзенай беларускім бокам інфармацыі былі адлюстраваны:

-       бягучае становішча спраў на пляцоўцы Беларускай АЭС (доследна-прамысловая эксплуатацыя і надыходзячая камерцыйная эксплуатацыя энергаблока № 1, прагрэс па энергаблоку № 2);

-       змены ў беларускім заканадаўстве, звязаныя з забеспячэннем ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, уключаючы прыняцце 5 красавіка бягучага года Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 137, а таксама шэрагу нормаў і правілаў;

-       мерапрыемствы партнёрскага агляду ENSREG ў дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, уключаючы візіт ENSREG на пляцоўку Беларускай АЭС у лютым бягучага года і прыняцце Папярэдняй справаздачы аб партнёрскім аглядзе і іншыя пытанні.

Беларускі рэгулюючы орган у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі рэгулярна вывучае міжнародны вопыт, у тым ліку напрацаваны ў краінах Еўрапейскага саюза, для ўдасканалення сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі і яе асобных кампанентаў. Атрыманая ў рамках WENRA інфармацыя прымяняецца пры распрацоўцы праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, дакументаў стратэгічнага планавання Дзяржатамнагляду, фарміраванні праектаў і праграм міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть