На сайт МНС

Брыфінг з удзелам Дзяржатамнагляду «Сістэма нарматыўных прававых актаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе эвалюцыя: паслядоўныя крокі да асобнай галіны ядзернага права» пройдзе ў БЕЛТА

181

Дзяржатамнагляд сумесна з зацікаўленымі працягвае цыкл інфармацыйных мерапрыемстваў аб створанай у Рэспубліцы Беларусь інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе асобных элементаў брыфінгам «Сістэма нарматыўных прававых актаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе эвалюцыя: паслядоўныя крокі да асобнай галіны ядзернага права».

Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду раскажуць пра тое, як пасля прыняцця рашэння аб збудаванні ў Беларусі ўласнай АЭС развівалася сістэма нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якія дакументы складаюць яе аснову сёння, які ўплыў на яе аказалі (і працягваюць аказваць) рэкамендацыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі і вынікі праведзеных у Беларусі місій Агенцтва, што хаваецца пад тэрмінам «ядзернае права», якія новыя важныя нарматыўныя прававыя акты будуць прыняты ў найбліжэйшай будучыні.

Мерапрыемства адбудзецца ў прэс-цэнтры інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА 2 сакавіка 2021 года ў 11-00, анонс БЕЛТА глядзіце тут.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть