На сайт МНС

Прыёмка ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў Беларускай АЭС будзе адбывацца пры дасягненні поўнай гатоўнасці ГП «Беларуская АЭС» як эксплуатуючай арганізацыі і пасля атрымання ліцэнзіі на эксплуатацыю

204

У кантэксце выдання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2021 г. № 71, якой зацверджана Палажэнне аб парадку прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў Беларускай атамнай электрастанцыі, Дзяржатамнагляд звяртае ўвагу, што прыёмка ў эксплуатацыю энергаблока будзе ажыццяўляцца пры дасягненні поўнай гатоўнасці ДП “Беларуская АЭС” як эксплуатуючай арганізацыі і пасля атрымання ліцэнзіі на эксплуатацыю.

Палажэннем прадугледжана, што адпаведнасць прыманага ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока АЭС дазвольнай дакументацыі, праектнай і працоўнай дакументацыі ў частцы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі пацвярджаецца спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, выдадзеных эксплуатуючай арганізацыі.

У сваю чаргу, выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока грунтуецца на двух асноватворных працэсах – экспертызе дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку, і ацэнцы адпаведнасці заяўніка (ГДП “Беларуская АЭС”) ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Пры правядзенні ацэнкі адпаведнасці Дзяржатамнагляд павінен будзе пераканацца ў тым, што ДП “Беларуская АЭС” здольнае самастойна устойліва і бяспечна эксплуатаваць энергаблок і ў поўнай меры здольна выканаць функцыі эксплуатуючай арганізацыі, да чаго прадпрыемства рыхтавалася доўгі час.

Для дасягнення гатоўнасці самастойна устойліва і бяспечна эксплуатаваць энергаблок ДП «Беларуская АЭС» сумесна з генпадрадчыкам распрацаваны і рэалізуецца ва ўстаноўленыя тэрміны адпаведны план мерапрыемстваў.

Перад прыёмкай блока АЭС ДП “Беларуская АЭС” актам пацвердзіць сваю ўласную гатоўнасць да гэтага.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть