На сайт МНС

Прэс-канферэнцыя з удзелам Дзяржатамнагляду аб выкананні Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС пройдзе ў БЕЛТА

218

Дзяржатамнагляд сумесна з зацікаўленымі працягвае цыкл інфармацыйных мерапрыемстваў аб створанай у Рэспубліцы Беларусь інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе асобных элементаў прэс-канферэнцыяй “Выкананне Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС”.

Беларусь у добраахвотным парадку ў 2016 - 2018 гадах правяла па працэдуры Еўрапейскага саюза стрэс-тэсты Беларускай АЭС, падчас якіх была дэталёва прааналізавана ўстойлівасць атамнай электрастанцыі да знешніх прыродных уздзеянняў і іх спалучэнні. Працэс складаўся з трох этапаў: самаацэнкі БелАЭС, нацыянальнай ацэнкі, праведзенай пад кіраўніцтвам Дзяржатамнагляду і партнёрскай праверкі, выкананай Еўрапейскай групай рэгулюючых органаў ядзернай бяспекі ENSREG.

Найважнейшым вынікам стрэс-тэстаў сталі прапановы дадатковых мер па павышэнню бяспекі Беларускай АЭС, якія сталі асновай адпаведнага Нацыянальнага плана дзеянняў. Удзельнікі прэс-канферэнцыі распавядуць аб ходзе яго рэалізацыі і мерапрыемствах, выкананых з моманту публікацыі Нацыянальнага плана ў жніўні 2019 года па цяперашні час.

Мерапрыемства адбудзецца ў прэс-цэнтры інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА ў 11-00 4 студзеня 2021 года, анонс глядзіце тут.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть