На сайт МНС

Дзяржатамнагляд правядзе цыкл інфармацыйных мерапрыемстваў аб фарміраванні інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі

129

Рэспубліка Беларусь непасрэдна падышла да змены свайго статусу ў кантэксце рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы. З пачаткам камерцыйнай эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС наша краіна перастане быць «пачаткоўцам» у галіне ядзернай энергетыкі. З моманту прыняцця рашэння аб збудаванні Беларускай АЭС прыняты маштабныя дзеянні не толькі непасрэдна па ўзвядзенню энергаблокаў станцыі, але і па фарміраванні цэлай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якая неабходная для ўстойлівай бяспечнай эксплуатацыі АЭС у працяглай перспектыве.

Напярэдадні пачатку камерцыйнай эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС Дзяржатамнагляд ў супрацоўніцтве з інфармацыйнымі агенцтвамі, іншымі зацікаўленымі правядзе цыкл інфармацыйных мерапрыемстваў аб створанай у Рэспубліцы Беларусь інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе асобных элементах, па тэмах:

- дзяржаўны нагляд у кантэксце падрыхтоўкі да камерцыйнай эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС;

- сістэма нарматыўных прававых актаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе эвалюцыя: паслядоўныя крокі да асобнай галіны ядзернага права;

- дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі, ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў;

- падзеі на АЭС: якія бываюць, як класіфікуюцца, як на іх рэагуюць;

- сістэма арганізацый тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа, навуковае суправаджэнне рэгулявання ў галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

- ліцэнзаванне ў кантэксце падрыхтоўкі да камерцыйнай эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС;

- дзяржаўнае рэгуляванне і нагляд у галіне забеспячэння бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі ў Беларусі;

- закон Рэспублікі Беларусь “Аб радыяцыйнай бяспецы”, яго рэалізацыя, дзяржаўны нагляд за выкананнем яго палажэнняў і інш.

Большасць мерапрыемстваў будзе арганізавана на базе інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА. Адкрые цыкл брыфінг “Міжнародныя падыходы да фарміравання інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх рэалізацыя ў Беларусі”. Мерапрыемства адбудзецца ў 12-00 27 студзеня 2021, анонс глядзіце тут.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть