На сайт МНС

Беларускі рэгулюючы орган правёў 12 тэхнічных відэаканферэнцый у рамках мерапрыемстваў партнёрскага агляду ENSREG Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

649

У сувязі з адменай еўрапейскімі партнёрамі 1-дзённага тэхнічнага візіту на Беларускую АЭС 17 снежня ў рамках партнёрскага агляду ENSREG ў дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, Дзяржатамнагляд тлумачыць наступнае.

Беларускі бок аб'явіў пра сваё дабравольнае вырашэнне правесці партнёрскі агляд у ліпені 2020 года на саміце ЕС «Усходняе партнёрства».

Дакументам, як і вызначае парадак правядзення мерапрыемстваў і іншыя адміністрацыйныя аспекты, з'яўляюцца узгодненае беларускай і еўрапейскай бакамі Практычнае кіраўніцтва па правядзенні партнёрскага агляду.

З беларускага боку адказным за ўзаемадзеянне па гэтым напрамку з'яўляецца Дзяржатамнагляд, з еўрапейскай – ENSREG, які заснаваў Савет па партнёрскаму агляду і экспертную групу.

Дзяржатамнагляд правёў 12 відэаканферэнцый па адміністрацыйных і тэматычным аспектах мерапрыемстваў партнёрскага агляду, у тым ліку 6 экспертных кансультацый.

Беларускі бок падрыхтаваў і накіраваў ў ENSREG адказы на 245 пытанняў да Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС.

Бакі ўзгаднілі і зафіксавалі у практычным кіраўніцтве правядзенне поўнага візіту ENSREG ў Беларусь з 13 па 22 снежня 2020 года на 1,5 тыдні для 13 экспертаў. Беларускі бок забяспечыў атрыманне ўсіх неабходных дазволаў для наведвання ядзернага аб'екта для 13 экспертаў.

На жаль, у апошні момант і ў рабочым парадку мы былі інфармаваныя, што эксперты не могуць прыехаць па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі. Беларускі бок паставілася да гэтага з разуменнем, і пагадзілася на прапанаваны еўрапейскімі партнёрамі аднадзённы тэхнічны візіт на Беларускую АЭС 16-18 снежня для таго, каб эксперты ENSREG змаглі на свае вочы пераканацца ў наяўнасці і функцыянаванні абсталявання, сістэм і кампанентаў бяспекі. З улікам няпростых эпідэміялагічных умоў, у тым ліку ў нас, былі аператыўна атрыманыя ўсе неабходныя дазволы, у тым ліку аб вызваленні каманды ENSREG ад прадастаўлення пры праходжанні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь адмоўных тэстаў на COVID і ад самаізаляцыі. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўны мытны камітэт у рэкордна кароткія тэрміны аформілі ўсе неабходныя дакументы для забеспячэння камандзе ENSREG «зялёнага калідора».

Як адзначана ў каментары Міністэрства энергетыкі, БелАЭС падрыхтавала ўсё неабходнае для камфортных умоў працы дэлегацыі ENSREG.

Каманда Дзяржатамнагляду на чале з начальнікам дэпартамента выехала ў аўторак 15 снежня на БелАЭС, каб пераканацца, што ўсе запыты еўрапейскага боку па арганізацыі аднадзённага візіту выкананы, і таксама знайшла гэтаму пацвярджэнне.

Дзяржатамнагляд пацвярджае прыхільнасць беларускага боку добраахвотным абавязацельствам па правядзенню партнёрскага агляду, разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне з ENSREG на аснове ўзгодненых абедзвюма бакамі дамоўленасцей.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть