На сайт МНС

Ўнесены змены ў «Агульныя палажэнні забеспячэння бяспекі атамных электрастанцый» ў частцы парадку выдачы дазвольных дакументаў на этапах ўводу ў эксплуатацыю АЭС

346

Дзяржатамнагляд інфармуе, што 31 ліпеня 2020 года на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь апублікавана і ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 30 лiпеня 2020 г. № 32, якой унесены змены ў нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Агульныя палажэнні забеспячэння бяспекі атамных электрастанцый».

Дакументам устаноўлена, што першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя вырашаюцца пасля правядзення праверкі гатоўнасці да адпаведных этапах ўводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), якія выдаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі.

Эксплуатацыя блока АЭС дазваляецца пасля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), што выдаецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі, пасля заканчэння ўводу ў эксплуатацыю блока АЭС да пачатку работы дзяржаўнай прыёмачнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю закончанага будаўніцтвам аб'екта у адпаведнасці з заканадаўствам.

Такім чынам, рэгулюючы орган будзе паслядоўна і з улікам гатоўнасці Беларускай АЭС ажыццяўляць выдачу дазваленчых дакументаў для пералічаных этапаў уводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС (бліжэйшы з іх – першая загрузка штатнай актыўнай зоны), а пасля завяршэння ўсіх этапаў разгледзіць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока.

Дадзены падыход адпавядае міжнароднай практыцы і рэкамендацыям МАГАТЭ, выкладзеным ў дакладзе Міжнароднай групы па ядзернай бяспецы «Ліцэнзаванне першай атамнай электрастанцыі» INSAG-26, у якім адзначана, што «после тщательного ввода в эксплуатацию различных систем эксплуатационная мощность атомной электростанции повышается в рамках серии заранее определенных этапов, и на различных уровнях мощности контролируются параметры установки, и особенно тепловые и радиационные параметры. Проводятся также некоторые из пусконаладочных проверок, которые должны быть проведены с реактором на мощности. После подтверждения результатов этих пусконаладочных испытаний и того, что значения параметров станции согласуются с проектом, регулирующий орган дает официальное разрешение на эксплуатацию атомной электростанции на ее проектной мощности».

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть