На сайт МНС

Дзяржатамнагляд і Еўрапейская камісія працягваюць рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі

237

30 ліпеня 2020 года прадстаўнікі Дзяржатамнагляду, Еўрапейскай камісіі і адказныя кіраўнікі задач і кампанентаў правялі паўгадавую сустрэчу па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка і дапамога ва ўмацаванні магчымасцяў беларускага органа ядзернага рэгулявання». У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі выкананне задач па праекце, а таксама тэхнічныя, адміністрацыйныя і фінансавыя пытанні яго рэалізацыі. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі мерапрыемства было арганізавана ў фармаце відэаканферэнцыі.

Для даведкі.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза BY3.01/16 «Падтрымка і дапамога ва ўмацаванні магчымасцяў беларускага органа ядзернага рэгулявання» ухвалены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2018 г. № 700 і зарэгістраваны ў Міністэрстве эканомікі. Праект прадугледжвае дапамогу і метадалагічнае садзейнічанне Дзяржатамнагляду з боку еўрапейскіх органаў рэгулявання ядзернай бяспекі і арганізацый іх тэхнічнай падтрымкі ў:

-      распрацоўцы інтэграванай сістэмы кіравання рэгулюючага органа, уключаючы перагляд і абнаўленне стратэгічных дакументаў;

-       распрацоўцы нарматыўнай базы па пытаннях забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

-       ліцэнзаванні, дазвольнай дзейнасці і наглядзе;

-       развіцці камунікацыйнай дзейнасці і дзейнасці, звязанай з інфармаваннем грамадскасці;

-     удасканаленні магчымасцяў тэхнічнай экспертызы рэгулюючага органа і яго сістэмы тэхнічнай падтрымкі;

-       удасканаленні магчымасцяў аварыйнай гатоўнасці і рэагавання;

-       развіцці дзейнасці па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.

У рамках праекта прадугледжана таксама дзейнасць пастаяннай місіі еўрапейскіх экспертаў у Мінску. 

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляду Алега Собалева, тэл. (8-017) 272-02-86

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть