На сайт МНС

Аб узгадненні Парадку правядзення кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі і Плана мерапрыемстваў па абароне работнiкаў (персаналу) і насельніцтва ад радыяцыйнай аварыі і яе наступстваў

558

Да ўвагі:

карыстальнікаў крыніц іанізуючага выпраменьвання (далей - КІВ);

юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па праектаванні, мантажы, наладцы, дыягнаставанню, рамонту, абслугоўванні радыяцыйных прылад і ўстановак!

З 27 чэрвеня 2020 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З «Аб радыяцыйнай бяспецы» і іншыя нарматыўныя прававыя акты, распрацаваныя (змененыя) у яго развіццё, у адпаведнасці з якімі ўводзіцца новы парадак распрацоўкі і ўзгаднення лакальных прававых актаў у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі. Так, адмяняецца неабходнасць узгаднення Дзяржатамнаглядам наступных дакументаў:

Парадку правядзення кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі (замест гэтага дакумента згодна з пунктам 4 артыкула 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З
«Аб радыяцыйнай бяспецы» распрацоўваецца і зацвярджаецца карыстальнікам КІВ парадак арганізацыі і ажыццяўлення вытворчага кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі, ўзгадненне якога не патрабуецца (яго наяўнасць, актуальнасць і выкананне будуць правярацца ў ходзе нагляду і прафілактычнай дзейнасці);

Плана мерапрыемстваў па абароне работнiкаў (персаналу) і насельніцтва ад радыяцыйнай аварыі і яе наступстваў (замест гэтага дакумента згодна пунктам 5, 6 артыкула 46 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З «Аб радыяцыйнай бяспецы» распрацоўваецца і зацвярджаецца карыстальнікам КIВ план мерапрыемстваў па абароне персаналу і насельніцтва ад радыяцыйнай аварыі і яе наступстваў, ўзгадненне якога Дзяржатамнаглядам, тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі МНС, тэрытарыяльнымі органамі і ўстановамі, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, патрабуецца толькі карыстальнікам КІВ (радыёактыўных рэчываў або прылад, якія змяшчаюць радыеактыўныя рэчывы, якія адносяцца да першай - трэцяй катэгорыях па ступені радыяцыйнай небяспекі).

Улічваючы выкладзенае, лічым магчымым не накіроўваць названыя дакументы на ўзгадненне ў Дзяржатамнагляд з 27 мая 2020 года.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть