Памяці Рафаэля Аруцюняна
Як паведаміў Інстытут праблем бяспечнага развіцця атамнай энергетыкі Расійскай акадэміі навук (ИБРАЭ), адзін з вядучых сусветных спецыялістаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Рафаэль Аруцюнян памёр на 66-м годзе жыцця.
Уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод, Рафаэль Аруцюнян быў адным з вядучых спецыялістаў у галіне вывучэння цяжкіх аварый на АЭС, у тым ліку займаўся забеспячэннем работ па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Менавіта гэты кірунак яго дзейнасці абумовіў яго цесную сувязь з беларускімі спецыялістамі.
Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь выказвае шчырыя спачуванні калектыву ИБРАЭ, родным і блізкім Рафаэля Аруцюняна. Ён заваяваў павагу ўсіх, хто яго ведаў і з ім працаваў.
Дзяржатамнагляд шчыра смуткуе ў сувязі са стратай высока прафесійнага кіраўніка і спецыяліста, спагадлівага і добрапрыстойнага чалавека.