На сайт МНС

Дзень адчыненых дзвярэй у Дзяржатамнаглядзе

320

6 снежня 2019 года ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнаглядзе) праведзены дзень адчыненых дзвярэй, у якім прынялі ўдзел студэнты старэйшых курсаў і выкладчыкі беларускіх ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для ядзернай галіны Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць “Хімія высокіх энергій”), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта (спецыяльнасць “Паратурбінныя ўстаноўкі атамных электрастанцый”), Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (факультэт камунікацый).

Дзень адчыненых дзвярэй праводзіўся з мэтай ўстанаўлення прамых камунікацый па ўвядзенні ў прафесію паміж рэгулюючым органам у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і моладдзю якая навучаецца.

У ходзе мерапрыемства кіраўніцтва і работнікі Дзяржатамнагляда распавялі пра тое, як уладкована сістэма рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі, як на яе паўплывала рашэнне аб збудаванні Беларускай АЭС, што з сябе ўяўляе і якія задачы вырашае Дзяржатамнагляд, якая яго кадравая палітыка, якія арганізацыі аказваюць навуковую і тэхнічную падтрымку беларускаму рэгулятару, якую ролю і функцыі выконвае дэпартамент у сістэме аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі.

Студэнты і выкладчыкі задалі прадстаўнікам Дзяржатамнагляда пытанні, якія іх цікавілі і тычыліся тэматыкі дзейнасці Дзяржатамнагляду, магчымасцяў паступлення на працу ў дэпартамент і іншых аспектаў.

Мерапрыемства ў фармаце дня адчыненых дзвярэй было арганізавана ў Дзяржатамнаглядзе ўпершыню. У далейшым дэпартамент працягне падобную практыку на рэгулярнай аснове. Бліжэйшы дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца ўжо ў наступную пятніцу, 13 снежня 2019 года, з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А.Д.Сахарава БДУ, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. 

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляда Алега Собалева, тэл. (8-017) 272-92-16

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть