На сайт МНС

Пытанні рэгулявання ядзернай бяспекі абмеркаваныя падчас візіту ў Беларусь кіраўніка ENSI (Швейцарыя) і старшыні WENRA Ханса Ваннера

321

18-20 лістапада 2019 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь генеральнага дырэктара Швейцарскай федэральнай інспекцыі па ядзернай бяспецы (ENSI) Ханса Ваннера, на працягу доўгага часу (да 11 лістапада 2019 году) таксама старшыні Асацыяцыі заходнееўрапейскіх органаў ядзернага рэгулявання (WENRA).

Праграма візіту ўключала сустрэчы з кіраўніцтвам і работнікамі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляда), Дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установы «Цэнтр па ядзернай радыяцыйнай бяспекі» (НТЦ ЯРБ), Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

У ходзе візіту спадар Ваннер прадставіў прынцыпы дзейнасці ENSI і WENRA, вопыт Швейцарыі па аказанні арганізацыямі навукова-тэхнічнай падтрымкі дапамогі рэгулюючаму органу, асобна спыніўся на пытаннях ўзаемасувязі паміж ядзернай бяспекай і фізічнай абаронай ядзерных устаноў.

У сваю чаргу, беларускі бок прадставіў інфармацыю аб бягучым стане і развіцці сістэмы рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў краіне, у прыватнасці аб развіцці сістэмы арганізацый навукова-тэхнічнай падтрымкі МНС Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама аб бягучай дзейнасці дзяржавы па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.

Для адносна маладога (у пытаннях рэгулявання бяспекі АЭС) беларускага рэгулюючага органа гэты візіт мае вялікае значэнне, паколькі Швейцарыя мае шматгадовы вопыт рэгулявання бяспекі пры эксплуатацыі АЭС і даследчых ядзерных рэактараў, а WENRA з'яўляецца пляцоўкай шматбаковага супрацоўніцтва еўрапейскіх рэгулятараў, на якой выпрацоўваюцца сучасныя стратэгічныя падыходы ў галіне рэгулявання, рэферэнтныя ўзроўні бяспекі для ядзерных рэактараў, абмяркоўваюцца агульныя актуальныя пытанні ў сувязі з рэгулюючай дзейнасцю.

Візіт адбыўся ў важны часавы перыяд, абумоўлены блізкасцю да ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС. На сённяшні дзень працягваецца экспертыза бяспекі ў рамках працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока № 1. Пачата рэалізацыя Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. У 2019 годзе Беларусь прыняла місіі МАГАТЭ па пытаннях ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў (ISSAS), эксплуатацыйнай гатоўнасці АЭС (pre-OSART), рыхтуецца да місіі па комплекснай ацэнцы інфраструктуры ядзернай энергетыкі (INIR) у пачатку 2020 года.

Беларускі рэгулюючы орган у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі рэгулярна вывучае міжнародны вопыт, у тым ліку напрацаваны ў краінах Еўрапейскага саюза, для ўдасканалення сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі і яе асобных кампанентаў. Атрыманая інфармацыя ўжываецца пры распрацоўцы праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, дакументаў стратэгічнага планавання, абгрунтавання перспектыўных крокаў па развіцці інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі. 

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляда Алега Собалева, тэл. (8-017) 272-92-16.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть