На сайт МНС

Ўручэнне дазволаў персаналу БелАЭС

298
Службовым асобам ДП «Беларуская АЭС» ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі

У рамках падрыхтоўкі да эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай атамнай электрастанцыі Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь працягвае працу па выдачы індывідуальных дазволаў кіраўнікам і адказным службовым асобам ГП «Беларуская АЭС», дзейнасць якіх мае ключавое значэнне з пункту гледжання забеспячэння бяспекі.

16 лістапада 2019 г. у Дзяржатамнаглядзе ўручаны дазволу на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі:

-       па замяшчэнні пасады намесніка галоўнага інжынера па бяспецы і надзейнасці АЭС – начальніку аддзела надзейнасці і аналізу бяспекі Рынату Валееву;

-       па замяшчэнні пасады начальніка цэха па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі АЭС – намесніку начальніка цэха па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі Уладзіміру Чарнышову;

-       начальніку ядзерна-фізічнай лабараторыі АЭС Лявону Аветісяну, у тым ліку па замяшчэнні пасады начальніка аддзела ядзернай бяспекі;

-       начальнікам змен АЭС Ігару Гарохаўскаму і Мікалаю Міхайлаву;

-       начальнікам змен блока АЭС Андрэю Кушнарэнка, Міхаілу Цярэшчанка і Андрэю Уразаву;

-       аператыўнаму персаналу Дзмітрыю Вараб'ёву, Вадзіму Сарокіну, Андрэю Трунову, Яўгену Абашеву, Андрэю Капарыхе і Дзянісу Шаўцову. 

Раней дазволы былі выдадзены шэрагу іншых службовых асоб на чале з генеральным дырэктарам ГП «Беларуская АЭС» Міхаілам Філімонавым. 

Для даведкi: Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2015 года №854. Прадугледжаны наступныя віды работ, на ажыццяўленне якіх неабходна атрыманне дазволу:

кіраўніцтва эксплуатуючай арганізацыяй;

вядзенне тэхналагічнага працэсу на аб'екце выкарыстання атамнай энергіі;

забеспячэнне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў i эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

збор, перапрацоўка, транспарціроўка, захоўванне і захаванне эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

ажыццяўленне ведамаснага (вытворчага) кантролю ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры эксплуатацыі аб'екта выкарыстання атамнай энергіі, абыходжанні з ядзернымі матэрыяламі, адпрацаваўшымi ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;

забеспячэнне фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў. 

Выдача Дзяржатамнаглядам дазволаў з'яўляецца вынікам вялікай працы, якая дазваляе рэгулюючаму органу пераканацца, што кіраванне атамнай электрастанцыяй знаходзіцца ў надзейных руках кампетэнтных спецыялістаў.

Дазвол выдаецца на падставе станоўчых вынікаў ацэнкі ведаў кандыдата ў камісіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, праходжання шэрагу тэстаў і абследаванняў, у тым ліку медыцынскіх і псіхафізіялагічных (на стрэсаўстойлівасць, уменне працаваць у камандзе і гэтак далей), праверкі практычных навыкаў. Іх паспяховае праходжанне патрабуе значных намаганняў не толькі ад самога кандыдата, але таксама ад усёй сістэмы працы з персаналам Беларускай АЭС як з боку самой станцыі, так і з боку іншых арганізацый і органаў дзяржаўнага кіравання, уключаючы Дзяржатамнагляд. 

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да начальніка ўпраўлення ліцэнзавання і дазвольнай працы Дзяржатамнагляда Наталлі Гарэлік, тэл. (8-017) 364-57-89.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть