На сайт МНС

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу эсэ сярод ВНУ па тэматыцы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі

449
У рамках мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі ў МНС 10 верасня адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу эсэ сярод студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ - удзельнікаў сістэмы тэхнічнай падтрымкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Даведачна:

У рамках рэалізацыі Плана правядзення Адзінага дня бяспекі, зацверджанага пратаколам пасяджэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, сумесна з ВНУ - удзельнікамі сістэмы тэхнічнай падтрымкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.12 .2016 № 991 «Аб аказанні навукова-тэхнічнай падтрымкі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі») праведзены конкурс эсэ па тэмах:

«Мой будучы ўклад у ядзерную i радыяцыйную бяспеку»;

«Маё бачанне развіцця сістэмы забеспячэння ядзернай I радыяцыйнай бяспекі»

у мэтах далучэння студэнтаў да пытанняў забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, садзейнічання іх прафесійнаму росту, выяўлення перспектыўных маладых спецыялістаў для фарміравання кадравага рэзерву Дзяржатамнагляду, Дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установы «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі» (НТЦ ЯРБ) і іншых арганізацый сістэмы тэхнічнай падтрымкі МНС у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ўстанаўлення прамых камунікацый рэгулюючага органа ў галіне арганізацыі ядзернай і радыяцыйнай бяспекі з маладымі навучэнцамі, павышэння прэстыжу дзяржаўнай службы.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прынялi ўдзел кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржатамнагляду, прадстаўнік Міністэрства адукацыі, дэлегацыі ВНУ, прадстаўленыя прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі - удзельнікамі конкурсу і першакурснікамі, члены Камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу эсэ і ўдзельнікі конкурсу, прадстаўнікі аб'яднанай арганізацыі МНС грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", у тым ліку першаснай арганізацыі Дзяржатамнагляду, прадстаўнікі СМІ.

У прывітальным слове намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец акцэнтаваў увагу на безумоўнай значнасці забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, асабліва ў кантэксце будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, падкрэсліў важнасць фарміравання для гэтага неабходнай інфраструктуры, неад'емнай часткай якой з'яўляецца падрыхтоўка студэнтаў, якія ў будучыні стануць перспектыўнымі спецыялістамі.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская адзначыла выяўленую ў ходзе аналізу конкурсных работ асноўную тэндэнцыю – у большасці работ «чырвонай ніткай» праходзіць неабходнасць фарміравання культуры бяспекі як найважнейшага элемента ў забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама акрэсліла перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння з ВНУ, такія як:

узмацненне інфармацыйнай працы па пытаннях бягучага развіцця рэгулявальнай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь;

распрацоўка партала ядзерных ведаў для атрымання доступу да інфармацыі па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ўсіх зацікаўленых;

мэтазгоднасць правядзення падобных конкурсаў па тэматыцы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на пастаяннай аснове.

Граматамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства адукацыі, ВНУ (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі), а таксама каштоўнымі падарункамі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ўзнагароджаны пераможцы:

Стрыгуцкі Дзмітрый Леанідавіч, курсант факультэта папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый Універсітэта грамадзянскай абароны, работа якога на тэму «Мой будучы ўклад у ядзерную і радыяцыйную бяспеку» заняла першае месца;

Цыганкова Сафія Дзмітрыеўна, студэнтка энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, работа якой на тэму «Маё бачанне па развіцці сістэмы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі» заняла другое месца;

Дзмітрыева Валерыя Сяргееўна, студэнтка хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, работа якой на тэму «Маё бачанне па развіцці сістэмы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі» заняла трэцяе месца;

таксама ўдзельнікі конкурсу, работы якіх адзначаны каштоўнымі падарункамі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і першаснай арганізацыі Дзяржатамнагляду аб'яднанай арганізацыі МНС грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын»:

Салькевич Яна Артураўна, студэнтка энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта,

Симончук Ілля Аляксандравіч, курсант факультэта тэхнасфернай бяспекі Універсітэта грамадзянскай абароны.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да намесніка начальніка ўпраўлення ідэалагічнай, кадравай работы і менеджменту якасці Басенко Т.А. , Тэл. 2265786.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть