На сайт МНС

Падрыхтаваны 8-ы Нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы

247

У Беларусі падрыхтаваны чарговы (восьмы) Нацыянальны даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы. Яго распрацоўку ажыццявіў Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі даклад прадстаўлены ў МАГАТЭ для ажыццяўлення далейшых працэдур яго разгляду. Дакумент размешчаны ў адкрытым доступе на Інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду.

Для даведкі:

Канвенцыя аб ядзернай бяспекцы прынята 17 чэрвеня 1994 года і мае на наступныя мэты:

-       дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва;

-       стварэнне і падтрыманне на ядзерных устаноўках эфектыўных сродкаў абароны ад патэнцыйнай радыяцыйнай небяспекі, для абароны асоб, грамадства ў цэлым і навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння іанізуючых выпраменьванняў;

-       прадухіленне аварый з радыёлагічнымі наступствамі і змякчэння іх наступстваў у тым выпадку, калі яны адбудуцца.

Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб ядзернай бяспецы ў 1998 годзе.

Краіны-ўдзельніцы (дагаворныя бакі) Канвенцыі рыхтуюць нацыянальныя даклады аб яе выкананні на рэгулярнай аснове 1 раз у 3 гады.

8-ы Нацыянальны даклад адлюстроўвае выкананне краінавых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у 2016-2019 гадах з улікам будаўніцтва ў Беларусі першай АЭС, якая з'яўляецца адзіным аб'ектам, адпаведным вызначэнню Артыкула 2 Канвенцыі аб ядзернай бяспецы: “Для мэт дадзенай Канвенцыі «ядзерная ўстаноўка» азначае для кожнага Дагаворнага боку любую наземную грамадзянскую атамную станцыю, якая знаходзіцца пад яе юрысдыкцыяй, уключаючы таксама сховішча і ўстаноўкі для апрацоўкі і перапрацоўкі радыеактыўных матэрыялаў, якія знаходзяцца на гэтай жа пляцоўцы і непасрэдна звязаныя з эксплуатацыяй дадзенай атамнай станцыі”.

У Беларусі ёсць таксама ядзерныя ўстаноўкі навуковага прызначэння, пытанні забеспячэння бяспекі якіх таксама знайшлі адлюстраванне ў Нацыянальным дакладзе.

У дакуменце паартыкульна прыведзена інфармацыя аб заканадаўчай і рэгулюючай аснове забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, рэгулюючым органе, адказнасці ўладальніка ліцэнзіі, прыярытэтнасці бяспекі, фінансавых і людскіх рэсурсах, ўліку чалавечага фактару, забеспячэнні якасці, ацэнцы і праверцы бяспекі, радыяцыйнай абароне, аварыйнай гатоўнасці і па іншых пытаннях.

У адпаведнасці з усталяванай працэдурай краіны, якія ратыфікавалі Канвенцыю, на працягу 3 месяцаў будуць вывучаць нацыянальныя даклады іншых дагаворных бакоў і фармуляваць пытанні і каментарыі да іх. Абарона нацыянальных дакладаў адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2020 г. на пляцоўцы МАГАТЭ ў ходзе чарговай нарады Дагаворных бакоў.

 Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляда Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть