На сайт МНС

Падрыхтаваны Агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2018 год

342

Па ўсталяванай практыцы інфармацыйнай дзейнасці Дзяржатамнагляд падрыхтаваў з выкарыстаннем матэрыялаў падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (ГУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя»), Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны») Агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2018 год.

Публікацыя прызначана для прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці, якія эксплуатуюць ядзерныя ўстаноўкі і крыніцы іанізуючага выпраменьвання або рыхтуюцца да гэтага, спецыялістаў, уцягнутых у забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, насельніцтва і прадстаўнікоў грамадскасці, якія цікавяцца пытаннямі забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі.

Агляд змяшчае інфармацыю аб асноўных мерапрыемствах, падзеях і мерах у 2018 годзе, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі пры выкарыстанні крыніц іанізуючага выпраменьвання і ядзерных установак, забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі на пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыях рэспублікі, правядзенне эфектыўнага радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. Значная частка матэрыялаў прысвечана пытанням забеспячэння бяспекі пры будаўництве Беларускай АЭС.

Падобныя агляды рыхтуюцца штогод з 2014 года і размяшчаюцца на Інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду.

Агляд за 2018 год даступны для прагляду і загрузкі па спасылцы.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляда Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть