На сайт МНС

Дзяржатамнагляд і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава БДУ заключылі пагадненне аб узаемадзеянні

647

11 ліпеня 2019 года заключана Пагадненне аб узаемадзеянні Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) і Установы адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава» Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры ажыццяўленні дзейнасці па аказанні навукова-тэхнічнай падтрымкі Дзяржатамнагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Дакумент падпісалі кіраўнікі арганізацый – начальнік Дэпартамента Вольга Лугаўская і дырэктар Інстытута Сяргей Маскевіч.

Пагадненне прадугледжвае ўзаемадзеянне бакоў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў частцы:

  • рэалізацыі стратэгічнага падыходу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) да адукацыі і падрыхтоўцы кадраў у галіне радыяцыйнай бяспекі, бяспекі транспарціроўкі і бяспекі радыеактыўных адходаў;

  • распрацоўкі і рэалізацыі палітыкі і стратэгіі павышэння кампетэнцый;

  • падрыхтоўкі кадраў, у тым ліку навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;

  • правядзення навукова-даследчых работ;

  • навукова-тэхнічнай і экспертнай падтрымкі і па іншых пытаннях.

Заключэнне Пагаднення працягвае паслядоўныя дзеянні Дзяржатамнагляду па развіцці сістэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, прававой асновай якой з'яўляецца пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ім ад 2 снежня 2016 г. № 991. Сістэма ўключае 16 навуковых арганізацый і ВНУ Рэспублікі Беларусь, а таксама створанаю ў 2017 годзе Дзяржаўную навуковую тэхнічнаю ўстанову «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі».

Раней Дзяржатамнагляд заключыў падобныя пагаднення з Дзяржаўнай установай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”, Навукова-даследчай установай “Інстытут ядзерных праблем” БДУ і Дзяржаўнай навуковай установай “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі”.

 Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляда Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть