На сайт МНС

Дзяржатамнагляд і НТЦ ЯРБ ўдасканальваюць навыкі па правядзенні маніторынгу радыелагічнай сітуацыі з выкарыстаннем мабільнага абсталявання

467
З 13 па 17 мая 2019 года ў Дзяржатамнаглядзе праходзіць семінар з удзелам экспертаў з Літвы, Фінляндыі, Францыі і Украіны па пытаннях правядзення рэгулюючым органам у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі маніторынгу радыелагічнай сітуацыі з выкарыстаннем мабільнага абсталявання, а таксама ўдасканалення кантрольнай дзейнасці ў сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Мерапрыемства арганізавана ў рамках дзеючага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскай камісіі, накіраванага на садзейнічанне беларускаму рэгулюючаму органу ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У ходзе семінара абмяркоўваюцца задачы планавання і практычнага ажыццяўлення радыяцыйнага абследавання тэрыторый пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Праводзяцца практычныя сесіі з выкарыстаннем пастаўленай ў Рэспубліку Беларусь для патрэб рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі мабільнай радыелагічнай лабараторыі па пошуку і выяўленню безгаспадарных крыніц іанізуючага выпраменьвання і лакальных участкаў (месцаў) радыеактыўнага забруджвання, абследаванню пунктаў захоўвання «гістарычных» радыеактыўных адходаў.
Пастаўка мабільнай лабараторыі адбылася ў канцы 2018 года за кошт сродкаў Еўрапейскай камісіі. Пастаўшчыком з'яўляецца ЗАТ «Локмис» (Літоўская Рэспубліка), канчатковым карыстальнікам у Беларусі - дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі». Прадугледжана выкарыстанне лабараторыі ў рэгулюючай дзейнасці ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку ў рамках мерапрыемстваў па папярэджанні і рэагаванні на радыяцыйныя аварыі.

 Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляду Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть