На сайт МНС

Конкурс эсэ сярод ВНУ ў рамках мерапрыемстваў адзінага дня бяспекі

436

У рамках мерапрыемстваў адзінага дня бяспекі МНС праводзіць конкурс эсэ сярод студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ - удзельнікаў сістэмы тэхнічнай падтрымкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама ВНУ, падведамных Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па тэмах:

-   «Мой будучы ўклад у ядзерную і радыяцыйную бяспеку»;

- «Маё бачанне развіцця сістэмы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі».

Конкурс праводзіцца ў мэтах далучэння студэнтаў да пытанняў забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, садзейнічання іх прафесійнаму росту, выяўлення перспектыўных маладых спецыялістаў для фарміравання кадравага рэзерву Дзяржатамнагляду, Дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установы «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі» (НТЦ ЯРБ) і іншых арганізацый сістэмы тэхнічнай падтрымкі МНС у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ўстанаўлення прамых камунікацый рэгулюючага органа ў галіне арганізацыі ядзернай і радыяцыйнай бяспекі з маладымі навучэнцамі, павышэння прэстыжу дзяржаўнай службы.

Тэрміны правядзення: з 11 сакавіка па 30 красавіка 2019 г.

Каардынатарам правядзення конкурсу ад МНС з'яўляецца Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (Дзяржатамнагляд) сумесна з Установай «Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый» МНС Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай установай адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь».

Падрабязнасці ўдзелу прыведзены тут.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть