На сайт МНС

Службовым асобам ДП «Беларуская АЭС» ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі

621

21 лютага 2019 г. у Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі кіраўнікам і адказным службовым асобам ДП «Беларуская АЭС»:
намесніку генеральнага дырэктара па рэжыму і фізічнай абароне АЭС Міхаілу Кісялю;
намесніку начальніка службы бяспекі АЭС Валерыю Емельянаву.

 

Раней падобныя дазволы былі выдадзены шэрагу іншых службовых асоб на чале з Генеральным дырэктарам ГП «Беларуская АЭС» Міхаілам Філімонава.

Для даведкi: Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2015 года №854. Прадугледжаны наступныя віды работ, на ажыццяўленне якіх неабходна атрыманне дазволу:

  • кіраўніцтва эксплуатуючай арганізацыяй;

  • вядзенне тэхналагічнага працэсу на аб'екце выкарыстання атамнай энергіі;

  • забеспячэнне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў i эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

  • збор, перапрацоўка, транспарціроўка, захоўванне і захаванне эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

  • ажыццяўленне ведамаснага (вытворчага) кантролю ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры эксплуатацыі аб'екта выкарыстання атамнай энергіі, абыходжанні з ядзернымі матэрыяламі, адпрацаваўшымi ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;

  • забеспячэнне фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў.

Для атрымання названых дазволаў прэтэндэнтамі выкананы шэраг умоў, у прыватнасці, атрыманы станоўчыя вынікі ацэнкі ведаў у камісіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, дакументальна пацверджана адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў, пройдзена псіхафізіялагічнае абследаванне.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть