На сайт МНС

Беларускі і расійскі рэгулюючыя органы ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі выпрацавалі план сумесных мерапрыемстваў на 2019-2020 гады

650
11-13 лютага 2019 г. у ходзе візіту дэлегацыі Дзяржатамнагляду ў Федэральную службу па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе Расійскай Федэрацыі (Ростехнадзор) прадстаўнікі беларускага і расійскага рэгулюючых органаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, прааналізавалі патрэбнасці ў бліжэйшых і перспектыўных дзеяннях з улікам бягучай стадыі развіцця беларускай ядзернай энергетычнай праграмы, выпрацавалі план сумесных мерапрыемстваў на 2019-2020 гады.

Для даведкі.

Ўзаемадзеянне беларускага і расійскага рэгулюючых органаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі паслядоўна і дынамічна развіваецца. У снежні 2013 года падпісана Пагадненне паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе аб супрацоўніцтве ў сферы рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі.

У наступныя гады рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне развіццю рэгулюючай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь, такіх як:

  • навучанне беларускіх спецыялістаў па актуальных пытаннях рэгулюючай дзейнасці;

  • удзел расійскіх спецыялістаў у якасці кансультантаў ў комплексных праверках будаўніцтва Беларускай АЭС і наглядных мерапрыемствах на заводах-вытворцах абсталявання для Беларускай АЭС;

  • ўдзел беларускіх прадстаўнікоў у якасці назіральнікаў у наглядных мерапрыемствах на АЭС Расійскай Федэрацыі, супрацьаварыйных вучэннях і інш.

Бокi штогод праводзяць рабочыя сустрэчы для планавання сумесных мерапрыемстваў.

Акрамя выпрацоўкі плана сумесных мерапрыемстваў на 2019 - 2020 гады, у ходзе візіту:

  • вызначаны падыходы па правядзенні пілотных разлікаў з прымяненнем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння (кода Athlet) для атрымання дадатковай праверкі абгрунтавання бяспекі Беларускай АЭС з удзелам экспертаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Федэратыўнай Рэспублікі Германія;

  • абмеркаваныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Нацыянальнага плана па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і партнёрскай праверкі;

  • пацверджана сумесная пазіцыя аб высокай прыярытэтнасці пытання аператыўнага прыняцця праекта канцэпцыі праграмы сумеснай дзейнасці Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы “Удасканаленне падыходаў да аварыйнай гатоўнасці, аварыйнага рэагавання і рэгулявання бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі” як дзейснага інструмента ўдасканалення ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў абедзвюх краінах.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть