На сайт МНС

Службовым асобам ДП «Беларуская АЭС» ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі

712

15 лютага 2019 г. у Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі кіраўнікам і адказным службовым асобам ДП «Беларуская АЭС»:

  • генеральнаму дырэктару Міхаілу Філімонаву;

  • намесніку галоўнага інжынера па эксплуатацыі АЭС Віктару Турэльскаму;

  • намесніку галоўнага інжынера па бяспецы і надзейнасці АЭС Аляксандру Парфёнаву;

  • намесніку галоўнага інжынера па рамонце АЭС Аляксандру Беражному;

  • начальніка службы бяспекі АЭС Віталю Кузьміцкаму;

  • начальніку цэха цэнтралізаванага рамонту АЭС Віктару Лагуну.

Для даведкi: выдача згаданых дазволаў рэгулюецца Палажэннем аб парадку выдачы дазволаў на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2015 года №854. Дакументам прадугледжаны наступныя віды работ, на ажыццяўленне якіх работнікам (персаналу) эксплуатуючых арганізацый і арганізацый, якія выконваюць работы і (або) аказваюць паслугі пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі, неабходна атрыманне дазволу:

  • кіраўніцтва эксплуатуючай арганізацыяй;
  • вядзенне тэхналагічнага працэсу на аб'екце выкарыстання атамнай энергіі;
  • забеспячэнне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў i эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;
  • збор, перапрацоўка, транспарціроўка, захоўванне і захаванне эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;
  • ажыццяўленне ведамаснага (вытворчага) кантролю ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры эксплуатацыі аб'екта выкарыстання атамнай энергіі, абыходжанні з ядзернымі матэрыяламі, адпрацаваўшымi ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;
  • забеспячэнне фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў.
Дадзеная працэдура ўключана ў Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (падпункт 20.38 пункта 20), зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 года №156.
  Для атрымання названых дазволаў прэтэндэнтамі выкананы шэраг умоў, у прыватнасці, атрыманы станоўчыя вынікі ацэнкі ведаў у камісіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, дакументальна пацверджана адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў, пройдзена псіхафізіялагічнае абследаванне.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть