На сайт МНС

Увазе ліцэнзіятаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі

521

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з ліцэнзійнымі патрабаваннямі і ўмовамі, якiя прад'яўляюцца да лiцэнзiята пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі (абзац 18 падпункта 129.2 пункта 129 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450), неабходна да 1 лютага 2019 г. прадставіць у Дзяржатамнагляд штогадовыя справаздачы па ацэнцы бягучага стану бяспекі аб'екта выкарыстання атамнай энергіі і (або) работ і (або) паслуг, якія складаюць дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі, арганізацыям, якія маюць ліцэнзію Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў частцы:

  • праектавання, размяшчэння, будавання, эксплуатацыі, вываду з эксплуатацыі (або выбарка з названага пераліку работ) ядзерных установак;

  • праектавання, размяшчэння, будавання, эксплуатацыі, вываду з эксплуатацыі (або выбарка з названага пераліку работ) пунктаў захоўвання ядзерных матэрыялаў;

  • абыходжання з ядзернымі матэрыяламі, ядзерным палівам, адпрацаваўшымi ядзернымі матэрыяламі, адпрацаваўшым ядзерным палівам, эксплуатацыйнымі радыяактыўнымі адходамі (або выбарка з названага пераліку аб'ектаў);

  • выканання работ і прадастаўлення эксплуатуючым арганізацыям паслуг, якія ўплываюць на бяспеку, уключаючы будаўніцтва аб'ектаў.

Прадстаўляемыя справаздачы павінны змяшчаць:

  • поўнае і кароткае найменне ліцэнзіята;

  • кантактныя данныя (паштовы адрас, нумар тэлефона, факса, адрас электроннай пошты);

  • звесткі аб службовай асобе ліцэнзіята для наступнай сувязі (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон/факс, электронная пошта);

  • нумар ліцэнзіі;

  • канкрэтныя віды работ і (або) паслуг, названыя ў ліцэнзіі;

  • пералік выкананых работ і (або) аказаных паслуг за справаздачны перыяд у рамках дзеючай ліцэнзіі;

  • звесткі аб наяўнасці ў штаце не менш за 3 работнікаў (тэхнічных кіраўнікоў, спецыялістаў), для якіх праца ў дадзенага наймальніка з'яўляецца асноўным месцам працы, якія маюць кваліфікацыю, якая адпавядае патрабаванням заканадаўства, якое рэгулюе ліцэнзуемую дзейнасць, а таксама якія прайшлі навучанне, інструктаж і ацэнку ведаў НПА, у тым ліку ТНПА ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (з пералікам рэквізітаў падцвярджаючых дакументаў). Звесткі аб праведзеных мерапрыемствах па павышэнні кваліфікацыі названых работнікаў за справаздачны перыяд;

  • звесткі (пералік лакальных дакументаў і кароткае апісанне галіны іх прымянення ў ліцэнзіята) аб дзеючай сістэме кіравання і (або) кантролю якасці ажыццяўлення ліцэнзуемай дзейнасці, а таксама аб асноўных арганізацыйных мерапрыемствах, накіраваных на павышэнне яе эфектыўнасці, праведзеных за справаздачны перыяд;

  • звесткі аб унясенні за справаздачны перыяд змяненняў і (або) дапаўненняў у дакументы, якія прадстаўляліся з заявай на атрыманне ліцэнзіі;

  • звесткі аб праведзеных аўдытах (унутраных і знешніх) з вызначэннем выяўленых неадпаведнасцяў, карэкціруючых мерапрыемстваў па ліквідацыі неадпаведнасцяў;

  • звесткі аб выніках праверак, праведзеных нагляднымі органамі, за справаздачны перыяд (колькасць праверак, колькасць выдадзеных прадпісанняў, колькасць нявыкананых пунктаў па прадпісанням);

  • звесткі аб атрыманні за справаздачны перыяд прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў і (або) аб прыпыненні (забароне) работ Дзяржатамнаглядам, а таксама прадпісанняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у частцы парушэння заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якiя прад'яўляюцца да лiцэнзiята пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі. Пры наяўнасці неліквідаваных ва ўстаноўлены тэрмін парушэнняў, вызначаных у прадпісаннях Дзяржатамнагляду ці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, паказаць прычыны неліквідавання парушэнняў і прынятыя (прымаемыя) меры па іх ліквідацыі і недапушчэнню паўтарэння аналагічных парушэнняў;

  • пры адсутнасці інфармацыі па якому-небудзь з вышэйзгаданых пытанняў, з прычыны спецыфікі дзейнасці, неабходна ўказаць, якая інфармацыя не прадстаўлена (з адпаведным тлумачэннем).

  • агульны вывад, які змяшчае:

  1. уласную ацэнку адпаведнасці арганізацыйных і тэхнічных магчымасцяў ліцэнзіята ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку выконваемых арганізацыяй-ліцэнзіятам работ, паслуг, якія складаюць ліцэнзуемую дзейнасць, НПА, у тым ліку ТНПА, і дакументам, якія абгрунтоўваюць забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

  2. уласную ацэнку ўзроўню культуры бяспекі;

  3. звесткі аб дакладнасці выкладзенай інфармацыі.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да галоўнага спецыяліста аддзела ліцэнзавання і дазваленчай працы ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ўпраўлення ліцэнзавання і дазваленчай працы Дзяржатамнагляду Гардзеюк Алены Мікалаеўны, тэл. (017) 200 47 63

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть