На сайт МНС

Арганізацыі тэхнічнай падтрымкі рэгулюючых органаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Беларусі і Украіны заключылі Дагавор аб супрацоўніцтве

553
3 снежня 2018 года ў Мінску ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь заключаны Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установай «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным прадпрыемствам «Дзяржаўны навукова-тэхнічны цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы»Дзяржаўнай інспекцыі ядзернага рэгулявання Украіны, Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

 Дагавор прадугледжвае супрацоўніцтва па напрамках:

  •  цеплагідраўлічны аналіз бяспекі;

  • дэтэрміністычны аналіз бяспекі;

  • імавернасны аналіз бяспекі;

  • вопыт эксплуатацыі ядзерных установак;

  • няйтронна-фізічныя разлікі;

  • надзейнасць сістэм кантролю і дыягностыкі;

  • трываласць і надзейнасць канструкцый ядзерных установак;

  • радыяцыйная бяспека і абарона;

  • зварот з ядзернымі матэрыяламі і радыеактыўнымі адходамі;

  • бяспека інфармацыйных і кіруючых сістэм атамных электрычных станцый.

Падпісанне Дагавора паміж арганізацыямі тэхнічнай падтрымкі абазначвае рамку супрацоўніцтва па пытаннях забеспячэння навукова-тэхнічнай падтрымкі прыняцця рэгулюючых рашэнняў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да начальніка аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть