На сайт МНС

Вопыт Беларусі па стварэнні сістэмы тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ

531
15-18 кастрычніка 2018 года дэлегацыя Дзяржатамнагляду на чале з намеснікам начальніка дэпартамента Зояй Трафімчык прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ па праблемах, якія стаяць перад арганізацыямі тэхнічнай і навуковай падтрымкі (АТП) ў галіне павышэння ядзернай бяспекі. Мерапрыемства прайшло ў Бруселі (Бельгія) на базе BEL V (арганізацыі тэхнічнай падтрымкі бельгійскага рэгулюючага органа). У ходзе канферэнцыі прадстаўлены і абмеркаваны вопыт Беларусі па арганізацыі сістэмы тэхнічнай падтрымкі ва ўмовах рэалізацыі ў краіне першай ядзернай энергетычнай праграмы.

У адпаведнасці з падыходамі МАГАТЭ наяўнасць экспертнай супольнасці з шырокім наборам кампетэнцый ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і сумежных абласцях разглядаецца ў якасці неад'емнага атрыбуту рэгулюючай інфраструктуры, якая выкарыстоўвае ядзерную энергетыку.

У Рэспубліцы Беларусь фарміраванне такой супольнасці працягваецца. У 2016 годзе пры кансультацыйнай падтрымцы еўрапейскіх экспертаў пачаўся пераход ад адзінай арганізацыі тэхнічнай падтрымкі (дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), якая аказвае з 2012 года экспертную падтрымку рэгулюючаму органу, да сістэмы з 16 арганізацый. У 2017 годзе работа па стварэнні сістэмы АТП атрымала працяг і развіццё. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2017 г. №361 створана дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якая ўпаўнаважана каардынаваць работы па навукова-тэхнічнай падтрымцы ў гэтай галіне. Адначасова фарміруецца спецыяльна падабраная супольнасць экспертаў з ліку арганізацый сістэмы АТП, якія атрымліваюць допускі на права правядзення экспертызы бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання.

Такім чынам, адбываецца кансалідацыя наяўных у нашай краіне рэсурсаў і патэнцыялу з апорай на існуючую навукова-тэхнічную базу і арганізуецца іх рацыянальнае выкарыстанне для вырашэння экспертных задач, звязаных з рэгуляваннем ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Ужываемы ў нашай краіне вопыт, падыходы і рашэнні ў частцы развіцця інфраструктуры рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе кампанентаў ўсё часцей становяцца запатрабаванымі і ўяўляюць зацікаўліннасць для іншых дзяржаў, як з развітай ядзернай энергетыкай, так і краін-пачаткоўцаў, а таксама міжнародных арганізацый, у тым ліку Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да намесніка начальніка Дзяржатамнагляду Зоі Трафімчык, тэл. (8-017) 226-58-40

 

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть