На сайт МНС

Падрыхтаваны агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2017 год

528


У рамках мерапрыемстваў па інфармацыйнай дзейнасці рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Дзяржатамнагляд з выкарыстаннем матэрыялаў падраздзяленняў МНС, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (ДУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя»), Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны») падрыхтаваў і прадстаўляе Агляд стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2017 год. Дакумент даступны для загрузкі на галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду.

Публікацыя прызначана для прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці, якія эксплуатуюць ядзерныя ўстаноўкі і крыніцы іанізуючага выпраменьвання або рыхтуюцца да гэтага, спецыялістаў, якія займаюцца забеспячэннем ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, насельніцтва і прадстаўнікоў грамадскасці, зацікаўленых пытаннямі забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі.

Агляд змяшчае інфармацыю аб асноўных мерапрыемствах, падзеях і мерах ў 2017 годзе, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі пры выкарыстанні крыніц іанізуючага выпраменьвання і ядзерных установак, забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі на пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыях рэспублікі, правядзенне эфектыўнага радыяцыйнага кантролю і маніторынгу. Значная частка матэрыялаў прысвечана пытанню забеспячэння бяспекі пры будаўніцтве Беларускай АЭС (у прыватнасці, нагляд за будаўніцтвам Беларускай АЭС, у тым ліку ў рэжыме пастаяннага нагляду).

Гэта чацвёртая публікацыя падобнага фармату (раней былі выдадзены Агляды за 2014, 2015 і 2016 гады). Усе яны, таксама, як і Агляд 2017 года, размешчаны ў раздзелах «Веды для кожнага. Бібліятэка» і «Сістэма ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі / Даклады, агляды аб забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь» інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду. Дэпартамент будзе працягваць практыку падрыхтоўкі такіх інфармацыйных матэрыялаў на пастаяннай аснове для інфармавання зацікаўленых бакоў аб стане ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да начальніка аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть