На сайт МНС

Дзяржатамнагляд ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да другога чытання праекта актуалізаванага Закона Рэспублікі Беларусь “Аб радыяцыйнай бяспецы”

478
15 жніўня 2018 года прадстаўнікі Дзяржатамнагляду прынялі ўдзел у чарговым пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб радыяцыйнай бяспецы». У мерапрыемстве, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Наталлі Клімовіч, акрамя Дзяржатамнагляду прынялі ўдзел спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі абмеркавалі наступныя пытанні датычна:

  • паўнамоцтвы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;

  • парадак распрацоўкі і ўстанаўлення нарматываў дапушчальных выкідаў і скідаў радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе для радыяцыйных аб'ектаў;

  • вядзенне ўліку доз апраменьвання, атрыманых персаналам і насельніцтвам.

Па выніках абмеркавання выпрацаваны прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі. Дапрацоўка законапраекта да другога чытання будзе працягнута.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да начальніка сектара прававога забеспячэння Дзяржатамнагляду Алены Жыгалка, тэл. (8-017) 200-06-70

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть